Ekniga.org

Званы Нямігі

Добавлено: 13 июнь 2018, 14:51. Просмотров: 745
Дарагі дружа!

Ты трымаеш у руках чарговую кнігу з інтрыгуючай назвай серыі “Сем цудаў Беларусі”. Яна – працяг ранейшага аповяду пра наш беларускі радавод, пра нашу з табой біяграфію. Ухвальна, што розгалас пра слаўныя і незабыўныя падзеі з гісторыі беларускай зямлі з кожным годам набывае ўсё большую моц, захоплівае ўсё больш цікаўных.

Чуйнае сэрца неабыякавага сучасніка, як тонкі камертон, адэкватна рэагуе на тое, што ціхім пошумам і буйным ветрам у пакручастых вірах гістарычнай далечы выспельвала сённяшні дзень Беларусі. Званы далёкай Нямігі, як і голас ссівелых летапісных замкаў, што былі некалі гняздоўямі беларускай славы, праз стагоддзі вечнасці далятаюць да нас, поклічным памкненнем абуджаюць душу, варушаць прысак памяці. Прыслухайся, і ты адчуеш, сэрцам зразумееш іхнюю жыццядайную і жыватворную сілу.

Людскімі лёсамі і жыццём выпрабаваная моц цудатворнага абраза Жыровіцкай Божай Маці.

Несмяртоная слава і мужнасць абаронцаў гераічнай Брэсцкай крэпасці.

Трапяткое марыва стройнай Камянецкай вежы, якая грамнічнай свечкай аберагае мір і спакой на нашай зямлі.

Слаўная перліна беларускага дойлідства – Мірскі замак.

Павучальная пацешнасць экзатычных выхаванцаў Смаргонскай мядзведжай акадэміі.

Незвычайныя памяткі татарскай пісьменнасці на беларускай мове – Кітабы.

Пра ўсё гэта пойдзе гаворка на старонках кнігі. Чытаючы яе, згадвай словы нашага несмяротнага Янкі Купалы: Ад прадзедаў спакон вякоў Мне засталася спадчына; Паміж сваіх і чужакоў Яна мне ласкай матчынай. І гэты напамінак, як і званы летапіснай Нямігі, дапаможа табе зразумець, што: Завецца ж спадчына мая Ўсяго Старонкай Роднаю. Завецца дарагім і родным, непаўторным і адзіным словам – Беларусь.
Скачать или читать онлайн
  • Скачать книгу
Скачать: zvany-nyamg.fb2
Размер файла: 102,27 Kb
Чем читать этот формат книги
Скачать: zvany-nyamg.rtf
Размер файла: 105,36 Kb
Чем читать этот формат книги
Скачать: zvany-nyamg.txt
Размер файла: 43,02 Kb
Чем читать этот формат книги

Добавить отзыв или комментарий:
  • winkwinkedsmileam
    belayfeelfellowlaughing
    lollovenorecourse
    requestsadtonguewassat
    cryingwhatbullyangry
Антиспам:*